ХВАРО́БЫ ЖЫВЁЛ,
парушэнні нармальнай жыццядзейнасці арганізма жывёл, якія ўзнікаюць у адказ на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў знешняга і ўнутр. асяроддзя і праяўляюцца функцыян. і арган. парушэннямі фізіял. сістэм з адначасовай мабілізацыяй ахоўна-адаптацыйных механізмаў (гл. Хвароба). Вывучае Х.ж. ветэрынарыя.
Прычыны Х.ж. — мех. (выклікаюць раны. выцятыя месцы. пераломы), фіз. (іанізавальнае выпрамяненне, высокія і нізкія т-ры. ціск), хім. (кіслоты. шчолачы, атрутныя рэчывы), біял. (патагенныя мікраарганізмы. гельмінты. кляшчы, насякомыя) раздражняльнікі. Паводле прыроды раздражняльніка Х.ж. падзяляюцца на незаразныя і заразныя. Незаразныя ўзнікаюць у выніку няправільнага кармлення, утрымання і эксплуатацыі жывёл; падзяляюцца на ўнутр. (парушэнні абмену рэчываў. авітамінозы, хваробы сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, органаў дыхання, стрававання, мочавыдзялення і інш.). вонкавыя (хваробы скуры, капытоў і інш.) і палавой сферы (бясплоддзе. пасляродавы парэз, мастыты, эндаметрыты і інш.). Заразныя Х.ж. падзяляюцца на інфекцыйныя, што выклікаюцца вірусамі, бактэрыямі (напр., ангіна, батулізм, мыт коней. сап, слупняк, туберкулёз і інш.), грыбамі (гл. Мікозы, Мікатаксікозы), мікаплазмамі, хламідыямі (гл. Хламідыёзы), рыкетсіямі (гл. Рыкетсіёзы) і інвазійныя, што выклікаюцца прасцейшымі (гл. Протазаозы), гельмінтамі (гл. Гельмінтозы), насякомымі (напр., педыкулёз), кляшчамі (гл. Акарапідозы). Есць заразныя хваробы, агульныя для жывёл і чалавека — зоаантрапанозы (бруцэлёз, лістэрыёз, сібірская язва, трыхінелёз, шаленства і інш.), агульныя для некалькіх відаў жывёл, і ўласцівыя аднаму віду (чума буйн. раг. жывёлы, воспа авечак). Заразныя Х.ж. узнікаюць у форме спарадычных (адзінкавых) выпадкаў і масава (гл. Панзаотыя, Энзаотыя, Эпізаотыя). Асн. крыніцы ўзбуджальнікаў заразных Х.ж. — жывёлы-носьбіты, хворыя жывёлы і іх трупы. Узбуджальнікі перадаюцца пры кантакце з хворымі жывёламі, пераносчыкамі (грызунамі, насякомымі, кляшчамі) праз заражаныя корм, ваду, прадметы догляду. Ступень цяжкасці працякання Х.ж. вызначаецца станам арганізма і вірулентнасцю (ступенню патагеннасці) узбуджальніка. Для прафілактыкі і барацьбы з Х.ж. выкарыстоўваюць мерапрыемствы — агульныя, накіраваныя на аздараўленне навакольнага асяроддзя (дэзінфекцыя, дэзінсекцыя, дэратызацыя і інш.) і спецыфічныя (вакцынацыя, дэгельмінтызацыя, дэзінвазія, каранцін) і інш.
В.Л.Мароз.
т. 16, с. 571